Беларуская Служба

У Акадэміі мастацтваў Беларусі - кадравая чыстка

08.12.2021 13:32
Звольнілі прарэктара, якая патрабавала аднавіць адлічаных за палітыку студэнтаў.
Беларуская Акадэмія мастацтваўФота: bdam.by

У беларускай Акадэміі мастацтваў праходзіць кадравая чыстка. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал By_culture і пацвердзілі крыніцы Zerkalo.io.

Па інфармацыі By_culture, звольненыя 25 выкладчыкаў. Год таму яны адмовіліся падпісаць адзін з праўладных лістоў, а таксама не захацелі ўступаць у прафсаюз. Крыніцы Zerkalo.io паведамляюць, што гэтым лічбам можна давяраць. Самі яны гавораць аб звальненні, як мінімум, дзясятка выкладчыкаў.

Некаторым іншым супрацоўнікам ужо паведамілі, што ў будучыні ім не будуць працягнутыя кантракты. Таму агучаная лічба ў 25 чалавек, хутчэй за ўсё адлюстроўвае маштаб таго, што адбываецца.

Сярод звольненых - прарэктар па вучэбнай працы Алена Бохан. На сайце навучальнай установы графа з прозвішчам насупраць яе пасады пустая.

Восенню 2020 года з Акадэміі мастацтваў актыўна адлічвалі студэнтаў. Алена Бохан не стала падпісваць адпаведны загад, а таксама ў ліку іншых супрацоўнікаў запатрабавала аднавіць іх у Акадэміі.

вх