Адпаведную пастанову Саўмін прыняў 7 снежня. Падкрэсліваецца, што гэта "адказ на неканструктыўны падыход". Урад спасылаецца на "сістэматычныя парушэнні Украінай прынцыпаў свабоднага гандлю".
Пад ліцэнзаванне патрапілі шпалеры, пліты драўнянастружкавыя і драўнянавалакністыя, туалетная папера, асобныя віды кардоннай і папяровай упакоўкі, мэбля, адзначае "Беллеспаперпрам".
"Белдзяржхарчпрам" паведамляе пра ліцэнзаванне паставак шакалада, кандытарскіх вырабаў, печыва, піва.
А тым часам Украіна працягвае нарошчваць пастаўкі беларускага бензіну. Як паведамляе Кансалтынгавая група А-95, пастаўкі за лістапад выраслі на 10% у параўнанні з лістападам мінулага года і склалі 94,4 тысяч тон. Рост ідзе ўжо 6 месяцаў запар.
Таксама ў сераду стала вядома, што Украіна адмяніла спецпошліну ў 35% на імпарт беларускіх аўтобусаў, грузавых аўто і спецтэхнікі (яна была ўведзеная ў красавіку).
"Еўрарадыё" / вх