Новыя падрабязнасці ў справе прымусовага прызямлення пасажырскага самалёта ў Мінску вясной гэтага году, паведаміла амерыканскае выданне nytimes.com
Выданне піша, што расследаванне акта міжнароднага тэрарызму, які прывёў да захопу самалёта "Boeing 737" зацягнулася, бо збіраюцца неабходныя доказы, якія пацвярджаюць прамы ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў прымусовай пасадцы самалёта і выкраданні апазіцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча.
Авіядыспетчар Алег Галегаў, які дзяжурыў непасрэдна ў момант захопу, змог пакінуць Беларусь і даць каштоўныя сведчанні.
Ён расказаў, што каардынацыяй захопу самалёта кіраваў супрацоўнік КДБ, які знаходзіўся ў дыспетчарскай вышцы. Менавіта ён прымусіў авіядыспетчара даць ілжывы сігнал пра бомбу на борце самалёта. Таксама дыспетчар паведаміў, што Лукашэнка асабіста загадаў падняць у неба вайсковы знішчальнік, каб перахапіць самалёт.
Цікавая таксама гісторыя ўцёкаў Алег Галегава. Ён прыйшоў у Польшчу летам, як мігрант, і даў паказанні як сведка падзей, якія польскі бок хоча выкарыстаць для будучага суда над усімі, хто быў датычны да захопу самалёта, піша выданне.
юл