Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падаў у адстаўку. Яго рашэнне звязана з транзітам праз Літву прадукцыі «Беларуськалія», нягледзячы на ўвядзенне амерыканскіх санкцыяй супраць кампаніі.
У сваёй заяве аб адстаўцы кіраўнік літоўскага міністэрства замежных спраў напісаў, што добра разумее, як упала рэпутацыя ўраду Літвы ў сувязі з транзітным скандалам.
Кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ставіць у прыклад прынцыповую пазіцыю літоўскага палітыка.
- Гэта прыклад для кожнага еўрапейскага палітыка, які цэніць рэпутацыю сваёй краіны і ставіць палітычную адказнасць і справядлівасць вышэй за ўласную кар’еру. Мы перакананыя, што Літоўская чыгунка і Клайпедскі порт павінны быць закрытыя для грузаў рэжыму Лукашэнкі.
У Літоўскай чыгунцы паведамілі, што транзіт угнаенняў вытворчасці канцэрна «Беларуськалій» неабходна працягваць, паколькі ў лістападзе была ўнесена перадплата за гэтую паслугу. Разрыў кантракту можа каштаваць Літве сотні мільёнаў еўра.
IAR PR/нг