З Мінска ў ірацкі Эрбіль адправіўся чарговы рэйс з мігрантамі, паводле інфармацыі анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорту. На борце самалёта 417 пасажыраў, у тым ліку двое дзяцей. Беларусь пакінулі ўжо больш за 3,5 тысячы чалавек.
У лагістычным цэнтры на мяжы, дзе размясціўся часовы лагер, знаходзіцца яшчэ шмат мігрантаў, у тым ліку дзяцей. Улады не плануюць адчыняць школу для дзяцей у ТЛЦ, але настаўнікі будуць з імі працаваць. Сёння ў цэнтр прыехалі псіхолагі з ЮНІСЕФ, яны будуць працаваць з дзецьмі і высвятляць іх адукацыйныя запатрабаванні.
нг