Беларуская Служба

Праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымала прэмію «за чалавечую годнасць»

12.12.2021 08:11
Узнагароду прызнала  Міністэрства замежных спраў Польшчы на знак падтрымкі змагання беларусаў за свае правы і свабоду.
Ілюстрацыйны здымакTymon Markowwski/MSZ

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў, уручаючы ўзнагароду, падкрэсліў, што Польшча падтрымлівае беларускае грамадства ў барацьбе за свабоду і дэмакратыю, і падзякаваў супрацоўнікаў «Вясны», дзякуючы якім свет даведаецца пра жорсткія рэпрэсіі і пераслед грамадзян, якія адбываюцца ў Беларусі.

Міністр таксама адзначыў, што ўзнагарода з'яўляецца выказваннем падзякі сем'ям ахвяр і самім ахвярам жнівеньскіх падзей 2020 года ў Беларусі.

У сваю чаргу, праваабаронцы «Вясны» нагадалі, што будуць працягваць сваю дзейнасць, нягледзячы на рэпрэсіі і крымінальны пераслед калег.

«Мы будзем змагацца за вызваленне нашых калег, а таксама ўсіх палітычных зняволеных Беларусі. Мы будзем рабіць усё магчымае для таго, каб правы чалавека і чалавечая годнасць сталі галоўнай каштоўнасцю і мэтай беларускай дзяржавы і беларускага грамадства».

юл