Лукашэнкаўскі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, заявіў, што людзі, што валодаюць відамі на жыхарства, картамі паляка, пашпартамі іншых дзяржаў, павінны быць абмежаваныя ў правах на тэрыторыі Беларусі.
— Менавіта той, хто пражывае больш за паўгода ў іншай краіне і з'яўляецца падатковым рэзідэнтам іншай краіны, там будуе нейкае грамадства, туды плаціць падаткі, атаясамлівае сваю нейкую жыццядзейнасць з той краінай, тут, ва ўсякім разе, не можа галасаваць, быць выбраным, бо ён залежыць ад іншай дзяржавы.
Наша Ніва адзначае, што Расія не першы год заяўляе, што хоча стварыць свой аналаг — картку рускага, якую збіраюцца выдаваць былым суайчыннікам па СССР. Беларускія палітыкі намеры Крамля не крытыкуюць.
Пры гэтым у Беларусі пражывае амаль 707 тысяч грамадзян, якія лічаць сябе рускімі, палякамі, для параўнання, — амаль 288 тысяч.
юл