Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустракаецца з кіраўніцтвам Еўразвязу

12.12.2021 15:24
Адбудзецца тры сустрэчы з кіраўнікамі ЕЗ. 
Prezydent spotka się ze Swiatłaną Cichanouską
Prezydent spotka się ze Swiatłaną Cichanouskątwitter.com/Sviatlana Tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі яе штабу абмяркоўваюць далейшую стратэгію Еўразвязу адносна Беларусі. На першай сустрэчы праходзяць перамовы Ціханоўскай і кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен. Яны абмяркуюць развіццё адносінаў Беларусі і ЕЗ зараз і пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі, піша тэлеграм-канал беларускай дзяячкі, піша svaboda.org.

Другая сустрэча – перамовы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. На парадку дня – удзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве, а таксама стратэгія ЕЗ па Беларусі.

Трэцяя – сустрэча паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і міністрамі краін Еўразвязу пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка па знешняй палітыцы ЕЗ Жазэпа Барэля з удзелам прэзідэнта Еўрапейскай рады Шарля Мішэля. Барэль ладзіць сустрэчу напярэдадні саміту Усходняга партнёрства, каб узгадніць фармат удзелу беларускай грамадзянскай супольнасці ў гэтай і іншых праграмах ЕЗ.

эж

Анджэй Дуда: Польшча ўсведамляе цану падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі (ФОТА)

09.12.2021 20:20
Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў падчас Саміту для дэмакратыі да салідарнасці з Беларуссю.