Група G7 папярэдзіла прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб «сурʼёзных наступствах» у выпадку ўварвання ва Украіну. Падчас саміту ў Ліверпулі прадстаўнікі краін «Вялікай сямёркі» асудзілі канцэнтрацыю расійскіх войскаў на мяжы з Украінай і заклікалі Маскву знізіць напружанне ў рэгіёне.
«У Расіі не павінна быць сумненняў у тым, што далейшая ваенная агрэсія супраць Украіны будзе мець сурʼёзныя наступствы і будзе дорага каштаваць», – гаворыцца ў пакуль не апублікаванай афіцыйнай заяве «Вялікай сямёркі», у якую ўваходзяць Вялікая Брытанія, Францыя, ФРГ, Італія, Японія, Канада, ЗША і прадстаўнікі ЕЗ.
Канцэнтрацыя войскаў РФ на мяжы з Украінай назіраецца з пачатку лістапада. Паводле ацэнак аналітыкаў, у рэгіёне могуць знаходзіцца каля 100 тыс. расійскіх салдат. ЗША папярэдзілі, што такая канцэнтрацыя можа зʼяўляцца падрыхтоўкай да ўзброенага ўварвання, і заклікалі да дээскалацыі канфлікту.
iar/эж