Беларуская Служба

Шарль Мішэль:Рэжым у Мінску павінен ведаць, што яго злачынствы зафіксаваныя і надыдзе адказнасць

13.12.2021 09:49
Шарль Мішэль нагадаў пра прыняты пяты пакет санкцыяў і паабяцаў, што ЕЗ разгледзіць далейшыя санкцыі, «калі сітуацыя з дэмакратыяй і з правамі чалавека ў Беларусі не палепшыцца».
.   .
С. Ціханоўская і Ш. МішэльКрыніца: PAP/EPA/KENZO TRIBOUILLARD / POOL

На сустрэчы з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў нядзелю, 12 снежня кіраўнік Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль запэўніў, што сітуацыя ў Беларусі застаецца на парадку дня Еўразвязу ад жніўня 2020 году, і засяродзіўся «на жахлівай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», піша svaboda.org. Ён нагадаў, што Еўразвяз працягвае на самым высокім узроўні заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, патрабаваць, каб палітвязні мелі доступ да медычнай дапамогі.

«Але асабліва важная – падтрымка, якую мы аказваем міжнародным механізмам, што збіраюць юрыдычныя доказы парушэнняў правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі. Так, мы будзем прыцягваць іх да адказнасці за іхныя злачынствы. Яны павінны ведаць, што іхныя злачынствы зафіксаваныя, што збіраюцца доказы і што іх прыцягнуць да адказнасці», – сказаў ён.

Шарль Мішэль нагадаў пра прыняты пяты пакет санкцыяў і паабяцаў, што ЕЗ разгледзіць далейшыя санкцыі, «калі сітуацыя з дэмакратыяй і з правамі чалавека ў Беларусі не палепшыцца».

Святлана Ціханоўская ў сваю чаргу заклікала Еўропу пашырыць стратэгічную дапамогу – як План ЕЗ для дэмакратычнай Беларусі, вывучыць пытанне бязвізу і лібералізацыі імпарту сумленных бізнесаў з Беларусі. Таксама яна акрэсліла магчымы фармат удзелу Беларусі ва Ўсходнім партнёрстве: «Сітуацыя мяняецца хутка, і наш поспех будзе вызначацца нашай смеласцю, цвёрдымі рашэннямі і гатовасць дзейнічаць разам».

эж

G7 заклікала ўлады Беларусі змяніць курс і паважаць правы чалавека

12.12.2021 17:43
Кіраўнікі МЗС G7 таксама асудзілі «арганізацыю рэжымам нелегальнай міграцыі дзеля палітычных мэтаў».