Беларуская Служба

У лагістычным цэнтры «Брэміна-Брузгі» застаецца каля 800 мігрантаў

13.12.2021 13:35
Учора адбылося 88 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Мяжа Польшчыфота: Twitter.com/@Straz_Graniczna

У таварна-лагістычным цэнтры «Брэміна-Брузгі» на 13 снежня застаецца каля 800 мігрантаў, паведамляе расійскае інфармагенцтва Sputnik са спасылкай на кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова.

Па дадзеных на 10 снежня, каля 3,5 тысячы мігрантаў пакінулі Беларусь вывазнымі рэйсамі з Мінска ў Ірак і Сірыю.

Лейтэнант Ганна Міхальска паведаміла, што ўчора пры спробе гвалтоўнага перасячэння мяжы памежнікаў з Мельніка закідалі кавалкамі тратуарнай пліткі і цэгламі. Пашкоджана адна з машын памежнай службы.

-Між іншым, у сувязі з гэтымі падзеямі прынята рашэнне, што функцыянеры Памежнай службы, якія служаць на першай лініі, атрымалі дадаткова ахоўныя шчыты. 100 такіх шчытоў яшчэ на гэтым тыдні будуць перададзеныя функцыянерам Памежнай службы.

Учора адбылося 88 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.

ав

Польскі жаўнер быў паранены на мяжы з Беларуссю

12.12.2021 13:20
У гэтым месяцы памежнікі ўжо зафіксавалі больш за 600 спробаў незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы.