Беларуская Служба

Палітзняволеную паставілі на два прафулікі і адпраўляюць на псіхіятрычную экспертызу

13.12.2021 14:36
22 снежня Вольгу асудзілі да 2 гадоў калоніі за перакрыццё руху транспарту ў мінскай Серабранцы. 
ілюстраційне фотоIchigo121212/pixabay.com/CC0 Public Domain

У лісце ад 1 снежня Класкоўская напісала, што ў СІЗА яе паставілі адразу на два прафілактычных улікі: як «схільную да эстрэмісцкай і іншай дэкструктыўнай дзейнасці» і «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў»:

«Матуля, апошняя катэгорыя азначае, што зараз усюды па СІЗА маё перамяшчэнне будзе толькі ў кайданках (пры гэтым, зашпільваюцца яны за спіной). Калі іду да доктара, у душ і г.д, я ўвесь час у кайданках. Больш за тое, нават на ранішняй і вечаровай праверках у камеры – я таксама ў кайданках. Пра апошнюю катэгорыю распавялі ў калоніі №4, а калонія праінфармавала мяне літаральна за пару дзён да этапу ў Брэст. І толькі на словах. Афіцыйна мяне пад подпіс з гэтай катэгорыяй ніколі не знаёмілі. Наконт усяго вышэйпералічанага я складаю скаргу ў Генпракуратуру, бо расцэньваю гэта як катаванне і палітычныя рэпрэсіі».

Нагадаем, 22 снежня Вольгу асудзілі да 2 гадоў калоніі за перакрыццё руху транспарту ў мінскай Серабранцы. Пазней на яе завялі новую крымінальную справу за каментар у сацыяльных сетках, у якім Вольга нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Гэты каментар быў размешчаны яшчэ да яе арышту. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу.

ав

#WeStandBYyou: Новыя «хросныя» з'явіліся яшчэ ў дзевяці палітвязняў

13.12.2021 12:25
«Гэта бітва, у якой амаль немагчыма выйграць – і менавіта таму мужныя беларусы ўрэшце перамогуць».