Аляксандр Лукашэнка зноў пацвердзіў намер спыніць транзіт газу з Расіі ў Еўропу, у выпадку ўзмацнення жорсткасці заходніх санкцый. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT.
«Калі санкцыі, якія яны ўводзяць або ўвядуць у будучым, паставяць нас у надзвычайнае становішча і ў нас не будзе ніякага выхаду адказаць іншымі мерамі на іх санкцыі, мы скарыстаемся і гэтай жорсткай мерай», – сказаў Лукашэнка, якога працытавала БелТА.
У пачатку снежня Лукашэнка ўжо заяўляў, што гатовы спыніць транзіт расійскіх энерганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу з Беларуссю. Гэтую заяву пракаментавалі таксама расійскія лідары. Уладзімір Пуцін сказаў, што «Газпром» выкананае ўзятыя на сябе абавязацельствы па пастаўках газу ў Еўропу.
ав