Беларуская Служба

Улады забаранілі фізасобам гандляваць на рынках без дакументаў на тавар

13.12.2021 17:00
Урад Беларусі змяніў пастанову «Аб функцыянаванні рынкаў».
.
.Pexels/pixabay.com/CC0

Цяпер каб прадаваць свой уласны тавар, гандляры мусяць мець пацверджанне, што прадукцыя вырашчаная на зямельным участку менавіта ў Беларусі. Дакумент набыў сілу з моманту ягонага апублікавання.

Паводле абноўленай пастановы «Аб функцыянаванні рынкаў», гандляры мусяць атрымаць у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе пацверджанне, што рэалізаваная прадукцыя вырашчаная на зямельным участку менавіта ў Беларусі. Без даведкі цяпер нельга прадаваць гародніну і садавіну, у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе, – варэнні, узвары, джэмы, прадукцыю раслінаводства, любыя малочныя і кісламалочныя прадукты, мёд, а таксама прадукцыю жывёлагадоўлі.

Адміністрацыя рынку можа скасаваць дамову аб прадстаўленні гандлёвага месца для гандляра, калі не будзе гэтай даведкі.


ав/Белсат