Беларуская Служба

Абвешчаны прысуд фігурантам «справы Ціханоўскага». Ад 14 да 18 гадоў турмы

14.12.2021 13:24
С. Ціханоўскі – 18 гадоў узмоцненага рэжыму, М. Статкевіч – 14 гадоў асаблівага рэжыму, І. Лосік і Ул. Цыгановіч –15 гадоў узмоцненага рэжыму.
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 maja
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 majaWłodzimierz Pac, Polskie Radio

У аўторак, 14 снежня ў Гомельскім СІЗА былі абвешчаныя прысуды па так званай справе Ціханоўскага. Фігуранты працэсу атрымалі агромністыя тэрміны: Сяргей Ціханоўскі – 18 гадоў узмоцненага рэжыму, Мікалай Статкевіч – 14 гадоў асаблівага рэжыму, Ігар Лосік і Уладзімір Цыгановіч – па 15 гадоў узмоцненага рэжыму, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў – па 16 гадоў узмоцненага рэжыму.

На маёмасць і грошы абвінавачаных яшчэ да суда накладзены арышт, бо ім налічылі шкоду на суму больш за 3,5 мільёна рублёў. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. З адвакатаў узялі падпіску аб неразгалошванні.

Усе фігуранты справы былі затрыманыя ў траўні-чэрвені 2020 года, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў.

Праваабарончая супольнасць лічыць усіх фігурантаў гэтай справы палітычнымі вязнямі.

эж

Чарговыя дзевяць чалавек прызнаныя палітвязнямі

14.12.2021 10:08
Іх агульная колькасць складае 920.