Беларуская Служба

ByPol: У МУС плануецца «чыстка»

14.12.2021 14:33
Паводле ByPol звольняць больш за 50% супрацоўнікаў цэнтральнага апарата. У цэнтральным апараце працуюць каля 1000 чалавек.
.
.Związek Polaków na Białorusi/Facebook

Згуртаванне беларускіх сілавікоў, якія перайшлі на бок народа ByPol, паведамляе, што ў МУС Беларусі плануецца «чыстка». Паводле ByPol звольняць больш за 50% супрацоўнікаў цэнтральнага апарата. У цэнтральным апараце працуюць каля 1000 чалавек. Раней, як сцвярджаюць былыя сілавікі, звальненні мусілі адбыцца да 1 студзеня, цяпер іх адклалі да правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму.

Таксама ByPol паведамляе, што «практычна вырашанае пытанне» наконт міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Яго нібыта заменяць за тое, што супярэчыў такім масавым звальненням у цэнтральным апараце. На яго месца прарочаць першага намесніка міністра – Юрыя Назаранку, які ў жніўні 2020-га камандаваў унутранымі войскамі.

эж