Беларуская Служба

Пракуратура плануе абскардзіць прысуд Сяргею Ціханоўскаму

15.12.2021 13:27
На думку гэтай структуры, 18 гадоў пазбаўлення волі – занадта мяккі прысуд для палітвязня.
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 maja 2020 .
Bloger Siarhiej Cichanouski w Mińsku 24 maja 2020 г.Włodzimierz Pac, Polskie Radio

Адпаведную інфармацыю распаўсюдзіў прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён спасылаецца на ананімную крыніцу ў праваахоўных органах, - паведамляе Белсат.

Паводле Прыдыбайлы, дзяржаўнае абвінавачанне запытвала для Сяргея Ціханоўскага 20 гадоў пазбаўлення волі, а ён атрымаў 18, што, на гледзішча пракуратуры, «празмерна мяккі» прысуд.

Афіцыйна пракуратура пакуль гэтую інфармацыю не пацвердзіла.

14 снежня, у будынку Гомельскага СІЗА вынеслі прысуд у так званай «справе Ціханоўскага». Сяргея Ціханоўскага пакаралі 18 гадамі пазбаўлення волі. Вялізныя тэрміны атрымалі і іншыя фігуранты справы: па 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму – Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў, па 15 – Уладзімір Цыгановіч і Ігар Лосік, 14 гадоў калоніі асобага рэжыму – Мікола Статкевіч.

яс