Беларуская Служба

Ігара Банцара не выпусцілі з карцару

16.12.2021 12:04
Будуць трымаць да дня вызвалення.
Ігар Банцарhttps://t.me/prisoners_spring96/585

Палітвязень Ігар Банцэр учора не выйшаў з карцару. Пакаранне яму працягнулі да дня вызвалення з ПУАТ – 17 снежня.

Палітзняволенага рок-музыку Ігара Банцара з 25 лістапада ўтрымліваюць у карцары за розныя "парушэнні". Учора ён павінен быў выйсці, але яго зноў пакаралі двума суткамі ў карцары.

Ужо заўтра, 17 снежня, Банцэру сканчваецца тэрмін пакарання і ён павінен выйсці на волю.

яс