Беларуская Служба

Лукашысты выпрошваюць грошы ў Расіі пад санкцыі

16.12.2021 12:53
Лукашэнкаўскі ўрад скардзіцца на санкцыі ды выпрошвае ў Крамля чарговы крэдыт на аплату ранейшых пазык.
Ілюстрацыйны здымакBelta.by

Чыноўнік рэжыму Мікалай Снапкоў паскардзіўся, што заходнія банкі з-за санкцыі затрымліваюць разлікі на 10 мільёнаў долараў, яшчэ 200 тысяч заблакіравалі. Таксама Снапкоў паскардзіўся, што адчувальным сталі ўведзеная пятым пакетам санкцый ЗША абмежаванні супраць дзяржаўнага доўгу.

Лукашысты непакояцца, што пад пагрозай рызыка яго рэфінансавання, у тым ліку па ўнутраных валютных пазыках.

У звязку з гэтым рэжым хоча папрасіць у Расіі крэдыт на 3,5 мільярды долараў, каб вярнуць мінулыя пазыкі. У 2022-м трэба вярнуць каля 3,3 мільярдаў долараў.

Лукашысты плануюць атрымаць грошы праз Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця.

юл