Змены накіраваныя на павелічэнне колькасці падаткаў, як і іх памераў.
З новага году ў краіне ўводзяцца акцызы на вадкасці для электронных сістэм курэння і нетытунёвыя нікатыназмяшчальныя вырабы, павышаюцца стаўкі акцыз на піва і тытунёвыя вырабы.
Увядзіцца абавязак (з 1 ліпеня 2022 года) па вылічэнні і выплаце ПДВ замежнымі арганізацыямі і прадпрымальнікамі пры электронным дыстанцыйным продажы тавараў.
Адмяняюцца льготы па падатку на нерухомую маёмасць для фізічных асоб адносна кватэр у шматкватэрных жылых дамах. Лукашысты вырашылі, што кожны беларус мусіць заплаціць за тое, што мае кватэру.
Апроч таго, рэжым не будзе адмяняць адзіны падатак для ІП і фізічных асоб - яго проста значна павялічаць.
юл