Беларуская Служба

У Беларусі запаволіўся рост ВУП 

16.12.2021 15:45
У студзені-лістападзе дадзены паказчык вырас на 2,3% да аналагічнага перыяду мінулага года.
Pixabay License
Pixabay LicenseImage by Gerd Altmann from Pixabay

 З дадзеных Белстата вынікае, што ВУП за 11 месяцаў склаў 158,3 мільярды рублёў.

Пры гэтым у студзені-кастрычніку рост ВУП быў на ўзроўні 2,4% да аналагічнага перыяду мінулага года, у студзені-верасні - на ўзроўні 2,7%, у студзені-жніўні - 3%.

Цяперашняе запаволенне росту ВУП у Беларусі звязваюць са скарачэннем вытворчасці ў сельскай гаспадарцы ды прамысловасці.

Да гэтага дадаецца нізкая інвестыцыйная актыўнасць на фоне захавання высокай нявызначанасці і павышаных рызыкаў, а таксама недастатковы спажывецкі попыт, адзначылі ў Нацбанку. У трэцім квартале бягучага года гэтыя фактары аказалі стрымліваючы ўплыў на тэмпы эканамічнага росту.

У гэтым годзе Міжнародны валютны фонд прагназуе ў Беларусі росту ВУП на ўзроўні 2,1%, Сусветны банк - 1,2%, а Еўразійскі банк развіцця - 2, 5%.

юл