З суботы пачнуць працаваць дзве выставы: "Выратаваныя каштоўнасці" і "Рух зямлі".
Першая прадэманструе майстэрства рэстаўратараў, якія вяртаюць да жыцця мастацкія каштоўнасці. Наведвальнікі змогуць убачыць карціны, іконы, скульптуры і іншыя ўзоры старажытнабеларускага, рускага і замежнага выяўленчага мастацтва. Будуць прадстаўлены работы да пачатку рэстаўрацыі, у працэсе і пасля завяршэння, што дасць магчымасць параўнаць этапы адраджэння шэдэўраў. Другая выстава пазнаёміць з беларускім жывапісам, скульптурай і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам XX стагоддзя.
Як распавялі ў музеі, на вуліцы К. Маркса 24 размешчаны выставачны корпус, 3-і і 4-ы паверхі якога будуць займаць часовыя экспазіцыі. На 2-м знаходзяцца адміністрацыйныя памяшканні і кабінеты супрацоўнікаў, на 1-м - каса, гардэроб, пост аховы і арт-крама. Корпус на вуліцы Кірава 25 стане вотчынай рэстаўратараў, тут размясціліся 14 майстэрняў, частку памяшканняў заняла навуковая бібліятэка музея і 8 фондасховішчаў.
юл