Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала атрымалі прэмію імя Карла Вялікага, паведамляе «Нямецкая хваля».
Рада гэтай прэстыжнай міжнароднай прэміі вырашыла, што жаночае трыа з Беларусі з'яўляецца «непаўторным прыкладам» барацьбы супраць дыктатуры, неправавой дзяржавы і за еўрапейскія каштоўнасці.
Прэмія імя Карла Вялікага – адна з самых значных еўрапейскіх узнагародаў. Яна існуе з 1950 года і ўручаецца людзям і арганізацыям за вядучую ролю ў абʼяднанні Еўропы.
У 2016 годзе яе атрымаў Папа Рымскі Францішак, у 2018-м – прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, у 2019-м – генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Лаўрэатамі гэтай прэміі зʼяўляюцца таксама кароль Іспаніі Хуан Карлас і экс-канцлер Германіі Ангела Меркель.
вс