Беларуская Служба

Гродзенскі рок-музыкант Ігар Банцэр сёння выйшаў на свабоду

17.12.2021 19:02
19 сакавіка ў Банцару прысудзілі 1,5 года «хіміі».
Igor Bancer
Igor BancerPAP/Wojciech Pacewicz

Гродзенскі рок-музыкант Ігар Банцэр 17 снежня выйшаў на свабоду. З 25 лістапада палітвязня 22 дні ўтрымлівалі ў карцары, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Банцара абвінавацілі паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі. 19 сакавіка ў Банцару прысудзілі 1,5 года «хіміі».

вс