Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька завяршыў працоўны візіт у Малдову - паведамляе радыё Свабода.
Ён стаў першым прадстаўніком дэмакратычных сіл Беларусі, якога афіцыйна прымалі ў парламенце Малдовы, адзначаецца ў паведамленні Кабінету прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай. Вынікам сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах парламенту Малдовы стаў запуск працэсу стварэння дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь».
«Групе быць, і гэта галоўны вынік нашай сустрэчы ў Камітэце па міжнародных справах Парламенту Малдовы. Магу сказаць, што ў Кішынёве ў нас ёсць надзейныя сябры і партнёры», – заявіў Анатоль Лябедзька.
У ліпені 2020 году міжфракцыйнае аб’яднанне «За дэмакратычную Беларусь» стварылі ў Вярхоўнай Радзе Украіны, таксама парламенцкая група ў пытаннях Беларусі была створаная ў Варшаве.
Яшчэ ў 2016 годзе групу «За дэмакратычную Беларусь», у якую ўвайшлі дэпутаты розных фракцый, стварылі ў Сейме Літвы.