А. Лукашэнка даручыў ацаніць дзеянні кампаніі А1 і «прыняць самыя жорсткія меры».
«Правайдэр А1, які працуе на тэрыторыі Беларусі, у нейкім сэнсе «зліваў» не той кантэнт і не туды», – перадаюць у дзяржаўных СМІ словы намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Ігара Луцкага. Чыноўнік дадаў, што падобнае не дазволяць ніводнай беларускай або замежнай кампаніі.
А1 – першы беларускі сотавы аператар, які працуе ў стандарце GSM, буйны пастаўшчык інтэрнэт-паслуг. Усе яе акцыі належаць аўстрыйскай кампаніі А1 Telekom Austria Group. Паслугамі А1 цяпер карыстаюцца 4,9 мільёна беларусаў, у кампаніі працуе 2700 чалавек.
Такім чынам, Аўстрыя, якая была самай лаяльнай у адносінах рэжыму Лукашэнкі дзяржавай, становіцца варожай краінай.
Тэлеграм/нг