Беларусь значна скароціць дыпламатычную прысутнасць у краінах Заходняй Еўропы і нарасціць яе ў СНД, Кітаі, далёкім замежжы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Мы значна скарачаем дыпламатычную прысутнасць у еўрапейскіх краінах. Не маю на ўвазе, што мы скарачаем пасольствы, замежныя ўстановы. Мы скарачаем колькасць дыпламатычнага персаналу. Але яго мы ў значнай меры перакідваем на іншыя ўчасткі працы, на іншыя напрамкі, дзе яны будуць запатрабаваны – гэта краіны СНД, мы ўмацоўваем шэраг пасольстваў, і краіны далёкай дугі», – сказаў кіраўнік МЗС.
Паводле яго слоў, дыпламатычная прысутнасць Беларусі будзе ўмацавана ў краінах, якія з'яўляюцца для Беларусі стратэгічна важнымі партнёрамі, напрыклад, у Кітаі, Індыі. «Мы думаем над адкрыццём новых пасольстваў у Афрыцы, краінах, якія зʼяўляюцца і плацежаздольнымі, і дзе запатрабавана наша прадукцыя», – адзначыў міністр.
Гаворачы аб прычынах намечанай рэструктурызацыі, ён сказаў: «Сітуацыя на знешнім контуры Беларусі радыкальна мяняецца, мяняецца свет у цэлым, зʼяўляецца шмат новых выклікаў і пагроз, на якія неабходна рэагаваць, у тым ліку і нашай краіне».
«На Беларусь аказваецца сурʼёзны санкцыйны ціск. Гэта таксама накладвае адбітак на дзейнасць Міністэрства замежных спраў і загранустаноў. Мы бачым, што, на жаль, знізіўся ўзровень узаемадзеяння нашых загранустаноў з міністэрствамі замежных спраў краін акрэдытацыі. Гэта тычыцца ў першую чаргу Заходняй Еўропы. У той жа час зʼявілася неабходнасць умацавання нашай дзейнасці на іншых флангах», – звярнуў увагу кіраўнік МЗС.
ав