У эфіры «Эхо Москвы» айчым Соф’і Сапегі Сяргей Дудзіч выказаў спадзяванне, што Лукашэнка памілуе палітзняволеную. Рашэнне можа быць прынятае пасля суду.
Соф’і Сапезе прад’явілі канчатковае абвінавачанне па 7 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Яе справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.
Яе затрымалі 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам у мінскім аэрапорце пасля прымусовай пасадкі самалёту Ryanair.
ав