Ад 18 да 20 гадоў. У Мінску абвешчаны прысуд па справе анархістаў.
Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава прызналі вінаватымі ў акце тэрарызму, незаконным абароце зброі і яе перамяшчэнні праз мяжу.
Выракі наступныя:
▪️Ігар Аліневіч — 20 гадоў
▪️Дзмітрый Дубоўскі — 18 гадоў
▪️Дзмітрый Рэзановіч — 19 гадоў
▪️Сяргей Раманаў — 20 гадоў
Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме з прычыны «абароны персанальных дадзеных пацярпелых». Фігуранты ўключаны КДБ у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
яс