Беларуская Служба

Кіберпартызаны паведамляюць пра наступствы атакі на «МагілёўТрансМаш»

22.12.2021 14:05
Кіберпартызаны выстаўляюць умовы расшыфроўкі сеткі.
«Кіберпартызаны»https://www.youtube.com/watch?v=9xI-9yK4aK0

Айцішнікі ўзломваюць базы даных дзяржаўнай адміністрацыі і дзяржаўных прадпрыемстваў.

ТК Кіберпартызаны паведамляе пра наступствы атакі на філіял МАЗа«МагілёўТрансМаш».
Не магчыма зайсці і карыстацца праграмным забеспячэннем «Амега». З-за гэтага не могуць налічыць заробкі супрацоўнікам. Зарплату выдаюць у касе.
З сур'ёзнымі праблемамі сутыкаюцца канструктары і бухгалтэрыя.

Атрымальнікі камплектуючых не могуць праз камп'ютары зарэгістраваць і аформіць заказ. Вымушаны афармляць усе дакументы ў папяровым варыянце.

Супрацоўнікам забараняюць распаўсюджваць інфармацыю аб наступствах кібератакі і праблемах. Аднак інфармацыя з прадпрыемства выцякае.

КДБ-шнікі прыязджалі на «МагілёўТрансМаш» і канфіскоўвалі ўсю тэхніку і кампʼютары для экспертызы. Аднавіць нічога не змаглі. Будуць ставіць новую тэхніку і новае праграмнае забеспячэнне.

Акрамя «МагілёўТрансМаш» пацярпелі (цалкам або часткова) таксама і кампʼютарныя сістэмы «Зеніта», «Магілёўліфтмаша», «Электрарухавіка» і «Хімвалакно», таму што ў іх была сувязь і адна і тая ж сістэма.

КДБ шукае вінаватых і кажа, што атака была з-за мяжы, адсачыць не ўдалося, хто менавіта замешаны.

Кіберпартызаны выстаўляюць умовы расшыфроўкі сеткі: вызваліць 10 названых імі палітвязняў.

яс