Беларуская Служба

АМАП затрымаў былога палітвязня Паўла Вінаградава

22.12.2021 15:38
Падазраваны па 2 артыкулах: 376 і 130
Павал Вінаградаўhttps://d1r6jbpshm04er.cloudfront.net/?c=ar&i=276215

Жонка былога палітвязня Паўла Вінаградава Святлана паведаміла пра затрыманне мужа. 

Яна напісала ў Фэйсбуку, што Паўла Вінаградава затрымаў АМАП: «Рукі за спінай звязалі, вынеслі замок у фортцы. Падазраваны па 2 артыкулах: 376 і 130».

Артыкул 376 – «незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для негалоснага атрымання інфармацыі».
Артыкул 130 – «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці».

Летам 2021 году Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у Фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 траўня (але суд угледзеў у ім заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Праз 45 содняў Павал Вінаградаў выйшаў на волю.

У 2010 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі, 14 верасня 2011 году ён выйшаў на волю на падставе ўказу Лукашэнкі аб памілаванні, за ім быў усталяваны прэвентыўны нагляд на 3,5 года. Некалькі гадоў таму Вінаградаў пераехаў з Мінска ў Бярэзань, дзе жыве з жонкай і дзіцем.

яс/Свабода