Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў «нават гіпатэтычна не дапускае падобнай магчымасці», запэўніваючы, што ягоная краіна працягне выконваць усе абавязанні перад партнёрамі.
«Пазіцыя такая, што мы не хацелі б гэта неяк абмяркоўваць нават гіпатэтычна, таму сыходзім з таго, што ўсе абавязанні расійскі бок працягне выконваць гэтак жа, як ён рабіў шмат дзесяцігоддзяў», – адзначыў прадстаўнік Крамля.
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў выпадку новых санкцый супраць Мінска газавы транзіт можа быць перакрыты ў якасці контрзахады.
яс/Свабода