Беларуская Служба

Пуцін пра інтэграцыю з Беларуссю: цяпер размова ідзе пра сінхранізацыю падатковага і мытнага заканадаўства

23.12.2021 13:24
23 снежня ў Маскве адбываецца традыцыйная вялікая прэсавая канферэнцыя прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
Уладзімір Пуцін symbiot/shuttetstock

На пытанне з залі аб тым, як хутка грамадзяне Расіі і Беларусі адчуюць рэальныя вынікі інтэграцыі Пуцін адказаў наступным чынам:

«У нас ужо шмат зроблена – свабоднае перамяшчэнне, становішча на рынку працы. Цяпер размова ідзе аб сінхранізацыі падатковага і мытнага заканадаўства. Гэта быў доўгі і няпросты працэс узгаднення пазыцый. Мы будуем саюзную дзяржаву, узровень нашай інтэграцыі значна ніжэйшы, чым узровень інтэграцыі ў Еўрасаюзе. Спачатку трэба сінхранізаваць нашае заканадаўства ў сферы эканомікі».

Сярод іншых заяваў Пуціна ўвагу журналістаў прыцягнулі словы пра тое, што «Украіну стварыў Уладзімір Ільіч Ленін» і што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі «пасля абрання падпаў пад уплыў радыкальных элементаў, якіх ва Украіне называюць нацыкамі».

На прэсавую канферэнцыю не былі запрошаныя журналісты «Новай газеты», рэактар якой Дзмітры Муратаў атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру за 2021 году і перадаў яе на дабрачынныя мэты.

Радыё Свабода /вх