Беларуская Служба

Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку, якая абараняла палітвязняў

23.12.2021 14:20
Прычынай выключэння з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў называецца дысцыплінарны праступак.
Лізавета Матвеева / facebook.com

Адвакатку Лізавету Матвееву пазбавілі ліцэнзіі, пішуць праваабаронцы "Вясны". Яна абараняла палітзняволеных Мажэйку, Мацкевіча, Лапатка, Слаўнікаву.

Прычынай выключэння з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў называецца дысцыплінарны праступак Матвеевай. Яе выклікалі на пазачарговую пераатэстацыю, а яна не пагадзілася і абскардзіла ў судзе правядзенне такой пераатэстацыі. Паколькі рашэнне абскарджвалася ў судзе, Матвеева на пераатэстацыю не пайшла, што і расцанілі як дысцыплінарны праступак.

Міністр юстыцыі прыпыніў дзеянне яе ліцэнзіі. 22 снежня рада сталічнай калегіі адвакатаў вырашыла выключыць яе са сваіх шэрагаў.

Матвеева таксама мелася абараняць затрыманага ўчора блогера Паўла Вінаградава.

"Еўрарадыё" / вх

Адваката палітвязняў Бабарыкі, Ціханоўскага і Дзядка адхілілі ад працы

13.10.2021 17:26
  Пазбаўленне адвакатаў ліцэнзій – рэпрэсіўны механізм, якім беларускія ўлады карыстаюцца не першы год.