«Аляксандр Васілевіч атрымаў падаўжэнне варты. Перадае прывітанне! І вялікі дзякуй за лісты, пасылкі і перадачы. З Калядамі!» — напісала яна ў сваім блогу, паведамляе
REFORM.by.
Бізнесмен быў затрыманы 28 жніўня 2020 года па крымінальнай справе. Апошні раз Аляксандру падаўжалі тэрмін утрымання пад вартай у кастрычніку.
Аляксандр Васілевіч — саўладальнік рэкламнага агенцтва Vondel / Hepta і кампаніі Mint Media (выданні Kyky.org і The Village Беларусь). Ён прызнаны палітвязнем. За час знаходжання Васільевіча пад вартай у яго нарадзілася дачка. У пачатку жніўня яго паставілі на ўлік як схільнага да экстрэмізму ў СІЗА — такі статус нададзены многім палітвязням у Беларусі.
вх