Беларуская Служба

Затрымалі вядучага спецыяліста па працы з кліентамі кампаніі А1

23.12.2021 18:05
Праўладныя каналы апублікавалі відэа з затрыманай.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Фота svaboda.org

Праўладныя каналы апублікавалі відэа з жанчынай, якая называе сябе вядучым спецыялістам працы з кліентамі ў кампаніі А1. Сцвярджаецца, што яе затрымалі сёння. У «пакаяльным відэа» яна кажа, што ў жніўні 2020 года ўдзельнічала ў пратэстах у Мінску, перакрывала рух і на гэты момант затрыманая міліцыяй.

Па інфармацыі dev.by, гэта Святлана Каленчыц.

13 снежня сілавікі затрымалі прэс-сакратара кампаніі мабільнай сувязі А1 Мікалая Брэдзелева, яго пакаралі арыштам на 15 дзён. На «пакаяльным» відэа сілавікоў Брэдзелеў кажа, што нібыта перадаваў блогеру Антону Матольку інфармацыю, «звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю».

У кампаніі А1 заявілі, што не атрымлівалі афіцыйных прэтэнзіяў ад уладаў і што Брэдзелеў ня меў доступу да персанальных звестак кліентаў. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка загадаў ацаніць дзеянні кампаніі А1 і прыняць «самыя жорсткія меры».

Радыё Свабода / вх