Беларуская Служба

Паўла Белавуса зрабілі падазраваным па крымінальнай справе

24.12.2021 12:21
Белавус праходзіць па 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса.
Павел БелавусФота: Facebook

Заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса зрабілі падазраваным па крымінальнай справе. Яго не выпусцілі пасля чарговых «сутак» арышту, адвезлі ў Следчы камітэт. А дома правялі вобшук і канфіскавалі тэхніку.

Белавус праходзіць па 342 артыкуле КК — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. Справы па гэтым артыкуле распачатыя ў дачыненні да сотняў, калі не тысяч беларусаў, якія ўлетку-2020 і пазней выходзілі на вуліцы супраць рэжыму Лукашэнкі.

Павел Белавус больш за месяц за кратамі, яго затрымалі 15 лістапада.

Еўрарадыё /вх