Беларуская Служба

Заходнія кампаніі спыняюць супрацоўніцтва з беларускімі структурамі

24.12.2021 14:56
Pirelli Group спыняе адносіны з БМЗ у сувязі з парушэннямі правоў працоўных.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Gerd Altmann from Pixabay/CC0

Беларускія дыяспары працягваюць работу ў галіне эканамічнага націску і лабіруюць заходні бізнес наконт захавання прымяняльных этычных норм з прычыны парушэнняў правоў рабочых у іх партнёраў у Беларусі.

 Пасля некалькіх месяцаў кантактаў і расследавання сітуацыі з правамі працоўных на Беларускім Металургічным Заводзе (БМЗ), 23 снежня 2021 года вядучы сусветны вытворца шын Pirelli Group пацвердзіў Прафесійнаму Саюзу Беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB), што Pirelli Group “вырашыў спыніць камерцыйныя адносіны з БМЗ”.

 Pirelli вырабляе шыны, сярод іншага, для гонак Формулы-1 і згадваецца сярод асноўных кліентаў аўстрыйскай даччынай кампаніі BMZ, Belmet GmbH.

 @stopbotluka атрымалі адказ на ліст міжнароднай фармацэўтычнай кампаніі Sandoz, у якім гаворыцца, што кампанія спыняе закуп рэкламы на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі з 2022 года.