Беларусь не прыняла заходнія вакцыны, якія бясплатна прапанаваў Еўрапейскі Саюз у рамках "Усходняга партнёрства". Пра гэта расказаў пасол ЕС у Беларусі Дырк Шубель у інтэрв'ю @zerkalo_io.
Паводле слоў Шубеля, на гэтыя мэты ЕС выдзеліў 2,5 мільярды еўра, аднак адказу ад Беларусі не было. Ён адзначыў, што ў іншых краінах "Усходняга партнёрства" каля трэці ўсіх вакцын - выдзелены ЕС.
Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі прыняць вакцыны з новай партыі, Еўракамісія дамовілася з польскім банкам развіцця аб выдзяленні 12 мільёнаў вакцын краінам "Усходняга партнёрства".
юл