Выданне піша, што 2021 год быў складаным і напоўненым дрэннымі навінамі. І каб зрабіць яго сыход больш цікавым і чароўным, журналісты прыдумалі заданні для беларусаў, якія дададуць у жыццё дозу святочнага настрою.
З 25 снежня па 7 студзеня рэдакцыя публікаваць па адным заданні: іх можна будзе выконваць у той жа дзень ці ў любы зручны час.
Заданнем на Каляды стала пабыць Дзядам Марозам для тых, хто пазбаўлены навагодняй атмасферы. Журналіста падказваюць, што гэта можна зрабіць, дасылаючы ліст ці калядную паштоўку аднаму з беларусаў-палітвязняў.
Поўны спіс з адрасамі можна знайсці на сайце «Вясны» ці праекта «Палітзэк». Ліст ці паштоўку можна выслаць не толькі праз пошту, але і анлайн: тут ці тут.
Таксама рэдакцыя падказвае, што палітвязням можна адправіць пасылку з навагоднім «смакоццем», ці проста даслаць грашовы перавод, каб чалавек мог сам закупіцца ў турэмнай краме. Гэта можна зрабіць праз інтэрнэт-банкінг.
юл