Паведамляецца, што было прададзена амаль 40 твораў мастацтва. Грошы, пасля выплаты падаткаў, пойдуць палітычным вязням і іх сем'ям у Беларусі.
"Падтрымка, атрыманая дзякуючы мастакам і знаўцам мастацтва, з'яўляецца сімвалам таго, што злачынствы рэжыму не забыты, і мы шчыра клапоцімся пра адважных людзей Беларусі, нашых суседзяў, якія змагаюцца за сваю свабоду", - сказала старшыня Літоўскага мастацкага таварыства Эгле Ганда Багданіене.
Паводле delfi.lt / вх