«Наколькі далёка зойдуць беларускія ўлады ў пераследзе журналістаў? Арыштаванаму ў Мінску журналісту беларускай службы радыё «Свабода« Алегу Груздзіловічу, у дом якога ўварваліся людзі ў масках, пагражае да чатырох гадоў турмы. Груздзіловіча абвінавачваюць у «экстрэмізме«, а «Свабода« абвешчаная Міністэрствам унутраных справаў экстрэмісцкім фармаваннем», – адзначаецца ў паведамленні арганізацыі.
«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць неадкладнага вызвалення журналіста і асуджаюць «варварскія метады, якія выкарыстоўваюцца ўладамі, і пераслед гэтага СМІ».
Пасля затрымання Груздзіловіча следчы паведаміў жонцы журналіста, што таго перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, ён праходзіць па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў, абрана мера стрымання ў выглядзе арышту.
На 26 снежня ў няволі знаходзяцца 32 беларускія журналісты.
вх