Беларуская Служба

У Пружанах затрымалі Алену Гнаўк

26.12.2021 14:41
Прычынай стаў «бчб-пікет» каля свайго дома.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/nashaniva

Сёння Алена, якая адбывае «хатнюю хімію», як звычайна па нядзелях, паехала на выхаваўчую працу ў Пружанскі РАУС. Праз паўгадзіны яна патэлефанавала свайму сыну і паведаміла, што затрыманая за пікет, паведамляюць праваабаронцы.

У пачатку мая гэтага года Алену асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», а ў верасні пакаралі яшчэ двума гадамі «хатняй хіміі» за абразу Лукашэнкі — сумарна актывістцы прысудзілі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

юл