Беларуская Служба

На волю выйшаў салігорскі актывіст Павел Батуеў

26.12.2021 16:43
Яго двойчы асуджалі на 15 сутак. Справай актывіста займаюцца сілавікі з Мінска.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/nashaniva

Паўла Батуева затрымалі 23 лістапада, калі ён ішоў забіраць дачку з садка.

Яго жонка ў той момант была з сынам у бацькоў. Ператрус правялі спачатку ў бацькоўскай кватэры, пасля ў ягонай. Забралі ноўтбук, тэлефон і флэшку, значок і нашыўку з «Пагоняй», два старыя нататнікі, паведамілі ягоныя сябры.

Родным сказалі, што да Паўла прыйшлі па артыкуле за абразу. 7 снежня ў актывіста прайшоў чарговы ператрус. Пасля першага арышту яго тады зноў асудзілі на 15 сутак.