У Мінскім гарадскім судзе абвесцілі прысуд па гучнай крымінальнай справы супраць 21-гадовага палітзняволенага расіяніна Ягора Дуднікава – 11 гадоў калоніі - паведамляе ПЦ "Вясна". Такое пакаранне вынес суддзя Сяргей Хрыпач па прапанове пракуроркі Жанны Баранавай.
Дуднікава затрымалі 4 траўня ў Мінску, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў. Сем месяцаў хлопца ўтрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 КК праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале «АГСБ». Але асудзілі Ягора зусім па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу – ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).
Палітвязню прызначылі амаль максімальна магчымае пакаранне па гэтых артыкулах.
нг