Беларуская Служба

Нягледзячы на адступанне кавіднай хвалі, у Беларусі не плануюць зняць абмежаванне на выезд

27.12.2021 16:16
Журналіст звярнуўся ў Міністэрства з просьбаю патлумачыць, ці плануецца зняць бар’еры для тых, хто хоча выехаць з Беларусі праз наземную мяжу.
  COVID-19
Тэст на COVID-19fernandozhiminaicela /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі больш за год дзейнічае забарона на выезд з краіны наземным шляхам без важных прычынаў. Нягледзячы на заявы Міністэрства аховы здароўя пра «адступленне кавіднай хвалі», абмежаванні выезду адмяняць не збіраюцца.

Журналіст Zerkalo.io звярнуўся ў Міністэрства аховы здароўя з просьбаю патлумачыць, ці плануецца зняць бар’еры для тых, хто хоча выехаць з Беларусі праз наземную мяжу.

У ведамстве адказалі, што забарона на выезд з краіны наземным транспартам дзейнічае ў сувязі з пастановай Савету Міністраў № 624 «Аб мерах для перадухілення распаўсюду інфекцыйнага захворвання». Рашэнне прымалі з улікам рэкамендацыяў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і «міжнароднага досведу».

Разглядаць пытанне аб зняцці або змякчэнні абмежаванняў цяпер не плануюць.

нг