Беларуская Служба

Герой роліка пра памідоры і смятану атрымаў чацвёрты адміністрацыйны арышт

27.12.2021 17:56
26 лістапада яго зноў асудзілі на 15 сутак, потым далі яшчэ 15.
Анатоль Шалковічhttps://t.me/nashaniva/35763

65-гадовага Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада і асудзілі на 15 сутак.

МУС тады заяўляла, што спадар Анатоль нібыта «арганізаваў у падвале свайго дома вытворчасць пратэставай сімволікі» – бела-чырвона-белых сцягоў, якія пазней нібыта закідваў на дрэвы.

26 лістапада яго зноў асудзілі на 15 сутак, потым далі яшчэ 15.

Наша Ніва/нг