Беларуская Служба

Распаўсюд інфармацыі пра рэпрэсіі могуць прызнаць экстрэмізмам

28.12.2021 07:58
Ужо чвэрць стагоддзя ПЦ «Вясна» займаецца дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Fanni_2021

У Беларусі хочуць забараніць распаўсюд матэрыялаў пра палітычны пераслед і парушэнні правоў чалавека.

На 29 снежня ў Чыгуначным судзе Гомлю пройдзе судовае паседжанне, якое можа прызнаць матэрыялы праваабарончага цэнтру «Вясна» «экстрэмісцкімі». На вынясенне рашэння адведзена ўсяго паўгадзіны.

У гэты момант у беларускіх турмах знаходзяцца 7 прадстаўнікоў «Вясны», супраць іх чыніцца палітычны пераслед. Ужо чвэрць стагоддзя ПЦ «Вясна» займаецца дакументаваннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Улады неаднаразова пераследавалі праваабаронцаў як «Вясны», так і іншых арганізацый за іх дзейнасць, пазбаўлялі афіцыйнай рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.

Падтрымаць зняволеных «вясноўцаў» лістамі салідарнасці можна на адрасы:

СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімер Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк); СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Тацяна Ласіца).

паводле Свабода/нг