Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БЕЛТА.
У Санкт-Пецярбургу 28 снежня ён прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД. Лідары краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе, абмяняюцца думкамі па вырашэнні агульных актуальных праблем, абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацы і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін СНД. У снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння СНД.
На 29 снежня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Праграму мерапрыемстваў падчас візіту ў Санкт-Пецярбург Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі 25 снежня падчас тэлефоннай размовы.
нг