У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў былі дададзеныя 4 мясцовыя тэлеграм-рэсурсы, 2 каналы на YouTube і адна старонка ў сацсетцы «ВКонтакте». Пры гэтым суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў.
Неабходна адзначыць, што ва ўсіх выпадках ініцыятыва падачы заяваў у суды аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі сыходзіла ад кіраўніцтва 7 упраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗІКа МУС Рэспублікі Беларусь.
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск